Мы маем вялікую колькасць песен на беларускай мове, але пра берускую мову песен ня шмат! “Беларуская мова“ - чарговы сумесны твор гурта Дразды і паэта Леаніда Пранчака. Слухаць тут: Словы: Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў Гук: Слава Трыбухоўскі, Дзмітрый Білаш Рэжысёр - Ганна Герт Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Вавілаў Лінейны прадзюсар - Любоў Вавілава Гафер - Віктар Зайцаў Мастак-пастаноўшчык - Дзмітрый Герт Грым - Таццяна Нагорная Касцюм - Вольга Гілёва, Таццяна Стасіловіч Колеракарэкцыя - Ігар Курбанаў Акцёры - Арына Варапаева, Алена Дземідовіч, Раман Нагорны. Дзякуем турыстычнай вёсцы “Белыя лугі“. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Як ручаёк лясны У ранiшняй цішы, Звiнiць i ўдаль плыве, Як пошум спелай нiвы, Як зорны перазвон — Мелодыя душы, — Маёй Айчыны спеў — Высокi i праўдзiвы. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова. Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі Беларуская мова! Успомнiм, хто мы ёсць, Што мы — гаспадары! У еднасцi людской, А не ў зацятай змове Давайце гаварыць, Давайце гаварыць На роднай, на сваёй, На беларускай мове. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова. Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі Беларуская мова! Любоўю Беларусь Мы здолеем сагрэць. Радзімая зямля, Майго жыцця аснова. Не дай памерці нам, Не дай нам анямець! Мы будзем жыць датуль, Пакуль жывая мова. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова. Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі Беларуская мова! Группа Дрозды в соц.сетях: TikTok: @drozdy_band VK: Facebook: Instagram: Telegram: OK: Организация концертов: 375(29)313 06 28
Hide player controls
Hide resume playing