Чаго не зробіш, каб хайпануць! Паліны Рэспубліка запісала кавер на хіт “Мокрые кроссы” рэпера Цімы Беларускіх. “Я прысвячаю гэты кавер-трэк сваiм суседзям, беларускаму рэпу і яшчэ маiм кросам з Zara, якія верай і праўдай перажылі са мной зіму!” — напісала спявачка. Няхітры кліп на свой кавер Паліна зняла на травалатары чыгуначнага вакзала ў Мінску. Ну а што? Танна… і кросы сухія!
Hide player controls
Hide resume playing