Падзеі апошніх сямі месяцаў прынеслі шмат надзей, шмат пакут, шмат нечаканых адкрыццяў і… шмат песень. Такога творчага ўздыму, здаецца, беларуская культура не перажывала вельмі даўно. Як утварыўся дуэт Веранікі Кругловай і Валерыі Дэле і што іх яднае? Ці актуальны фальклор сёння? Як падзеі ў Беларусі паўплывалі на іх творчасць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць Вераніка Круглова (KRIWI) і Валерыя Дэле (Dee Tree).
Hide player controls
Hide resume playing