Сёлета кампанія праходзіць пад дэвізам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Чым вы можаце дапамагчы? Здавайце кроў. Здавайце яе зараз. Здавайце яе часта.» Донарская кроў — каштоўны рэсурс, які нічым нельга замяніць. Вельмі важна, каб кроў была бяспечнай для пацыента. Практыка паказвае, што самыя надзейныя — менавіта добраахвотныя бязвыплатныя донары. Таму Сусветная арганізацыя аховы здароўя распрацавала глабальную стратэгію дзеянняў «Да стопрацэнтнага добраахвотнага донарства крыві». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing