Госць студыі Еўрарадыё — старшы навуковы супрацоўнік BEROC. Праз год пасля таго, як быў прыняты дэкрэт №8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”, у Беларусі адкрылася першая крыптабіржа. Рынак успрыняў навіну насцярожана. Па-першае, крыптавалюты за апошні год істотна ўпалі ў коштах. Па-другое, тлумачачы, як будзе працаваць біржа, адзін з інвестараў, Саід Гуцарыеў, ужыў слова “казіно”. Міністэрства фінансаў Беларусі абвясціла (), што не плануе выпускаць крыптабонды, і гэта для заснавальнікаў біржы не тое, каб добрая навіна. Затое ёю зацікавілася адміністрацыя Удмурціі. Па інфармацыі РБК, за першы тыдзень працы крыптабіржа прыняла 25 заявак на выпуск такенізаваных аблігацый. Каля 1 тысячы інвестараў атрымалі магчымасць удзельнічаць у таргах. Ці ўсё добра з беларускай крыптабіржай? Якія высновы можна зрабіць з першага тыдня яе працы? Пра гэта мы пагаворым са старшым навуковым супрацоўнікам BEROC Львом Львоўскім.
Hide player controls
Hide resume playing