15 лютага ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ прайшоў баль сужэнцаў, які ажывіў сужэнскія адносіны і ўнёс у штодзённае жыццё атмасферу свята. Элегантныя мужчыны ў белых кашулях, прыгожыя жанчыны ў доўгіх, незвычайных сукенках, музыка вальсу, якая зачароўвае, вясёлы, захапляльны галоп... На першы погляд здаецца, што здымаецца кіно, паказваючы, як прыгожа бавілі час нашы продкі ў мінулыя стагоддзі.
Hide player controls
Hide resume playing