Myvideo

Guest

Login

uma - Kupalinka

Uploaded By: Myvideo
5 views
0
0 votes
0

Варушняк – гэта месца творчай свабоды, узаемнай павагі і адзінства. Вядома, як і ў любой супольнасьці мы аб'яднаны агульнымі каштоўнасьцямі. І раз ужо мы зараз з вамі знаёмімся, то нядрэнна было б іх пералічыць, але... Навошта? Гэтыя каштоўнасьці, насамрэч падзяляюць многія людзі, а пералік ці аповед пра тое, што мы за ўсё добрае супраць усяго дрэннага – гэта сама меней нецікава. Словы трэба падтрымліваць справай. Таму лепш мы раскажам кароткую гісторыю. Калі выйшла песьня ŠUMA – KUPALINKA, то мы (кажучы мы, мы маем на ўвазе наш Варушняк), знаходзячыся ў эміграцыйнай тусоўцы беларусаў у Варшаве, запрасілі ўсіх, хто хоча, здымацца ў нашым відэа. Гэта было не жаданьне зьняць які-небудзь кантэнт, а нагода адсьвяткаваць выхад значнай песьні, магчымасьць далучыцца да каранёў, акунуцца ў нашы традыцыі, нарэшце ўбачыць і падтрымаць адзін аднаго. Ды і ўвогуле, проста пабыць разам. Бо мы заўсёды падкрэсьліваем ідэю, што чалавек чалавеку лепшы лекар. Да нас падыходзілі мінакі-палякі і з цікаўнасьцю пыталіся: «Хто вы? Гэта нейкая сэкта?» Мы сьмяяліся, казалі, што мы з Беларусі, расказвалі пра нашу культуру, традыцыі. У адказ мы атрымлівалі ўсьмешкі, жывую цікавасьць, глыбокі дыялёг, а каханьня і цяпла ў свеце станавілася больш. А што можа быць больш каштоўнае? У цяжкую хвіліну людзі цягнуцца да людзей, абапіраюцца на мастацтва. То давайце працягваць наш шлях разам, ствараць культуру агульнымі сіламі, яднацца, бо няма лепшага часу для гэтага, чым цяпер. Відэа: беларуская дыяспара Варшавы ©2023

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later