Беларусы ў Польшчы стварылі незвычайны праект. Гэта аўдыявандроўка, у якой яны распавядаюць пра свае эмоцыі і перажыванні ў час, калі ў Беларусі адбываюцца пратэсты і рэпрэсіі. Выглядае гэта так: усе прыходзяць, надзяваюць навушнікі — а там гісторыі. Вандроўка адбываецца па месцах Варшавы, якія звязаныя з Беларуссю ці беларусамі. Чаму беларусам у эміграцыі захацелі распавесці пра свае перажыванні, як патрапіць на падобную вандроўку — расказваюць яе стваральніцы Маргарыта Гурэцкая і Іаана Мюлер.
Hide player controls
Hide resume playing