Тыдзень таму інстытут Гётэ і амбасада Аўстрыі ў Беларусі прадставілі беларускі кластар EUNIC. Гэта нефармальная сетка еўрапейскіх нацыянальных культурных цэнтраў. 26 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе першы івэнт EUNIC – вялікае святкаванне Еўрапейскага дня моў. Чаму варта далучыцца да свята, якім чынам будзе дзейнічаць EUNIC у Беларусі і як да яго можа далучыцца беларус, якому ёсць што сказаць свету, – у 12:05 у жывым эфіры Еўрарадыё расказвае дырэктар інстытута Гётэ ў Мінску Якаб Рачак.
Hide player controls
Hide resume playing