Myvideo

Guest

Login

Цуд з ажыленнем мёртвага пеня, і самы вядомы Радзівіл / Вусы Скарыны

Uploaded By: Myvideo
709 views
0
0 votes
0

🔷 [club22639447|ЦУД З АЖЫЎЛЕННЕМ МЁРТВАГА ПЕЎНЯ, І САМЫ ВЯДОМЫ РАДЗІВІЛ / ВУСЫ СКАРЫНЫ] Ён пабудаваў мураваны замак і касцёл у Нясвіжы, а з падарожжа ў Егіпет прывёз сакрэт муміфікацыі. Мікалай Радзівіл Сіротка нават мог зрабіць пратэстанцтва асноўнаю рэлігіяй у Вялікім Княстве Літоўскім. Але нешта пайшло не так. belsatEu/?p=2289221 Герой новага выдання праграмы “Вусы Скарыны“ – Мікалай Крыштаф Радзівіл (1549–1616). Ён дакладна не быў сіратой, але менавіта пад такою мянушкай увайшоў у гісторыю. Ягоны бацька Мікалай Радзівіл Чорны выправіў сына ў падарожжа па Еўропе. Тут Сіротка пазнаёміўся з новаю рэлігіяй – пратэстантызмам – і далучыўся да яе адгалінавання – кальвінізму. І, як і бацька, мусіў заняцца яго распаўсюджваннем у Вялікім княстве Літоўскім. Але за адно імгненне ўсё змянілася: Сіротка адмовіўся ад падтрымання кальвінізму і вярнуўся ў каталіцтва. Што на гэта паўплывала? Пры чым тут езуіты і Пётр Скарга, а таксама цуд з ажыўленнем мёртвага пеўня? Дзякуючы чаму запомніўся Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка? Чаму ён спрабаваў зрабіць пратэстантызм дзяржаўнаю рэлігіяй Вялікага Княства Літоўскага? Як з гэтым звязаны запуск старых працэсаў па-новаму? І што страціла Беларусь ад спынення Радзівіламі падтрымання пратэстантызму? Глядзіце ў новым выданні праграмы #ВусыСкарыны пра момант, калі ў нашай гісторыі ўсё магло пайсці інакш. 00:00 Анонс 01:04 Выхаванне, сябар караля 03:19 Пратэстантызм як новая рэлігія 04:45 Кальвінізм у Беларусі 06:01 Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка робіцца кальвіністам 08:15 Як Радзівіла падманулі 12:32 Роля Мікалая Радзівіла Сіроткі ў гісторыі Беларусі Калаж з фота: Wikimedia Commons

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later