Myvideo

Guest

Login

Вірусны эфект з Ігарам Карнеем

Uploaded By: Myvideo
250 views
0
0 votes
0

Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна“, толькі ў лістападзе ў Беларусі было арыштавана 1615 чалавек. У суме яны правялі (і праводзяць) за кратамі 20 550 сутак. Тыя, хто выходзіць з ізалятараў, кажуць, што там зроблена ўсё, каб як мага больш людзей заразіліся COVID-19. Еўрарадыё пагутарыла пра гэта з журналістам “Радыё Свабода“ Ігарам Карнеем, які быў затрыманы 15 лістапада і правёў 10 сутак у следчым ізалятары ў Жодзіне. У праграме “Вірусны эфект“ ён пацвердзіў, што месцы ўтрымання зняволеных пад вартай — сапраўдны рассаднік COVID-19. У невялікіх камерах — па 20 чалавек. На ўсіх — чатыры кубкі. А калі чалавеку зусім дрэнна і ён звярнуўся па дапамогу, супрацоўнікі ізалятара могуць адказаць: “Гэта вам не Польшча!“

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later