Чытае Арцём Міхаленка, спявак, тэлевядучы Такі спрадвек закон прыроды - У поўдні цень найкарацей, А дзень хінецца да заходу І цень, што міг, - усё даўжэй. Няйначай волат вырастае, Не менш вярсты да галавы, І кожны крок переступае Так лёгка рэчкі і равы. Мінаеш нівы, агароды, Імпэту не спыніц твайго, Здаецца, лес не перашкода, А крок - праскочыш і яго. Ды не ўпівайся асалодай, Дарма, што гэтак кажа зрок, Не вер ты ценю прад заходам, Твой не такі магутны крок! «Добрай ранiцы, Беларусь!» - это утреннее шоу,
Hide player controls
Hide resume playing