Багадын Мухсін Кадыр з поўначы Іраку ўжо некалькі дзён знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы на памежным пункце «Брузгі». У інтэрвію Радыё Свабода ён расказаў пра настроі ў лягеры, пра тое, чаму беларусы добрыя і чаго мігранты чакаюць ад перамоваў Лукашэнкі і Мэркель. Увечары мігрантаў з намётаў перавялі ў лягістычны цэнтар, аднак для ўсіх там не хапае месца. Шмат людзей застаюцца на вуліцы на марозе.
Hide player controls
Hide resume playing