Як можна назваць бесчалавечную ўладу, дзе меленькіх дзетак выкарыстоўваюць як закладнікаў, каб націснуць на бацькоў? – гэта беларускі рэжым. Гэта краіна, дзе жывуць нашы дзеці, гэта “настаўнікі“, каторыя вучаць нашых дзяцей…. Да жонкі і малога сына палітолага Лагвінца прыйшла «сацыяльная праверка». Настаўнікі праверылі «сацыяльнае становішча» сям’і, дзе бацька быў пакараны па палітычных матывах.. Настаўніцы 218-й мінскай школы прыйшлі ў дом да палітолага Алеся Лагвінца і яго жонкі Веранікі Мазуркевіч, каб праверыць, ці не знаходзіцца іх гадавалае дзіця ў «сацыяльна небяспечным становішчы». Свой візіт двое педагогаў патлумачылі пастановай, якая прыйшла ім з суду. Настаўніцы перапісалі мэблю ў кватэры грамадскага дзеяча і праверылі, ці на вокнах ёсць фіранкі. З размовы педагогаў Вераніка Мазуркевіч зразумела, што сярод сем’яў, якія ім загадалі спраўдзіць, знаходзяцца некалькі сем’яў, дзе бацькі былі пакараныя за ўдзел у нядаўніх палітычных пратэстах. Вераніка Мазуркевіч распавяла: — Яны зайшлі ў кватэру і пачал
Hide player controls
Hide resume playing