Сёння дзень роднай мовы. Таксама сёння дзень нараджэння у маёй мамы. Такое асаблівае спалучэнне робіць гэты дзень надта блізкім для мяне. Як і многія беларусы, я вымушаны быў пакінуць радзіму і спачатку жыў у Кіеве. Там, у першыя ж тыдні, меў шчасце апынуцца на творчым вечары беларускай паэткі Ганны Комар. Яе творчасць і сама Ганна як чалавек, даволі моцна адгукнуліся мне. Пасля нашай размовы яна напісала верш пра мяне. Ганна напісала вершы і пра іншых беларусаў, я тут не нейкая незвычайная персона, але ён сапраўды добра перадаў мой стан.
Hide player controls
Hide resume playing