Ёсць часы, калі паэзія перастае быць выключна “прыватным заняткам”, аўтары рызыкуюць павысіць голас і вершы робяцца рэакцыяй на тое, што баліць усяму грамадству. Менавіта такімі сталі беларускія вясна-лета 2020 з іх пандэміяй, палітычнымі рэпрэсіямі і чаканнем перамен. Літаратары, выкладчыкі, блогеры, даследчыкі і перакладчыкі паэзіі, а найперш проста неабыякавыя грамадзяне краіны Беларусь, разважаюць пра выклікі сённяшняга дня, дзеляцца думкамі і эмоцыямі, чытаюць свае і чужыя вершы, у якіх рэфлексуе, спадзяецца, шукае водгуку і паразумення нашае тут і цяпер. Удзельнічаюць Стась Карпаў, Таня Светашова, Ганна Севярынец, Дзмітрый Строцаў і Андрэй Хадановіч. Чытанні адбудуцца на анлайн у сацсетках і Youtube Беларускага ПЭН-цэнтра пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Зробім лепш 2020”.
Hide player controls
Hide resume playing