Штодзень, штоноч Далей бы, на поўнач Ад мроі, ўзаемнай Дарэмна, дарэмна Прагная пяшчота ахінае Недзе у свядомасці за краем. На дваіх паветра не хапае Так неба смяецца над намі Так разам але па-адным Так, людзі, што звязаны снамі Так не жадаюць бачыць сны Бяссоннем застацца За ветрам хавацца Ад ночы, ад кратаў Няварта, няварта Не знайсці ніколі свайго месца Два сусветы дзве душы сумесна Па-адным у гэтым свеце цесна Так неба смяецца над намі Так разам але па-адным Так людзі, што звязаны снамі Так не жадаюць бачыць сны. Больш не жадаюць бачыць сны..
Hide player controls
Hide resume playing