Суд над Паліенкам нагадваў драматычны серыял — тут была і спроба ўскрыць вены, і патасоўка анархістаў з міліцыяй, і прапанова дзяўчыне пабрацца шлюбам. А скончылася ўсё абвінаваўчым прысудам і вызваленнем проста ў судовай залі. Ці моцна нешта змянілася на Валадарцы за апошні год? Якімі былі абставіны затрымання і што казалі міліцыянты? Якое стаўленне было да анархіста ў турэмных сценах? Ці можа падсудны паўплываць на рашэнні суддзі? І, нарэшце, як правільна зрабіць прапанову любай дзяўчыне проста з клеткі ў судовай залі? На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Зміцер Паліенка.
Hide player controls
Hide resume playing