Беларускаму мястэчку Карма на Гомельшчыне не хапае яркіх фарбаў. Актывісты “Аховы птушак Бацькаўшчыны” вырашылі выправіць гэта. Яны прапануюць намаляваць на ўсю сцяну аднаго з кармянскіх дамоў… шчыгла. Пакуль што сабрана 305 рублёў — 21% ад патрэбнай сумы, а ўсяго трэба сабраць 1425 рублёў. Адкуль такая дакладнасць? Чаму менавіта Карма? І чаму менавіта шчыгол? Пра гэта мы пагаворым у жывым “Талаковым эфіры” на Еўрарадыё.
Hide player controls
Hide resume playing