02. Узвіжанне - Сёння разам з этнакультуролагам Іванам Крукам засяродзімся на Узвіжанні. Яно ўспрымалася як усеагульны рух, паварот на зіму: «Зямля з лета на зіму зварухнулася». Таксама па народных назіраннях, на Узвіжанне змеі «сыходзяць» у невядомыя краіны, якія завуцца Ірыем, Вірыем. Таму існавала забарона хадзіць у лес 27 верасня. Лічылася, што апошні — «узвіжанскі» — укус змяі смяротны для чалавека. Якія яшчэ павер'і звязвалі з гэтым днём? #КаналКультура #КультурныяСкрыжаванні
Hide player controls
Hide resume playing