Лукашысты працягваюць барацьбу з нацыянальнымі сцягамі. У гэты раз цэлая брыгада прыехала здымаць беларускі сцяг да будынку насупраць Міністэрства абароны. Дзяўчына спецыяльна дачакалася моманту, калі адзін з рабочых падымецца да яе балкону, а затым зняла сцяг, пакінуўшы таго ні з чым. Як толькі працоўныя з’ехалі, дзяўчына вярнула сцяг на звыклае месца.
Hide player controls
Hide resume playing