“Чытаем разам Кандрата Крапіву” – акцыя, якую запусцілі публічныя бібліятэкі Лідчыны сярод сваіх карыстальнікаў. Яна прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. “Дыпламаваны баран”, “Дзед і баба”, “Ганарысты парсюк”, “Рак”, “Мядзведзі” – яго знакамітыя байкі загучаць галасамі нашых чытачоў. Вострае, справядлівае і, безумоўна, мудрае слова класіка беларускай літаратуры і сёння не страціла сваёй актуальнасці. Байку Кандрата Крапівы “Дзед і баба“ чытаюць: – Антонік Святлана, актыўны чытач філіяла “Тарноўская сельская бібліятэка“; – Снітко Рэгіна, чытач філіяла “Дзітвянская сельская бібліятэка“. Афіцыйны сайт бібліятэкі – Сацыяльныя сеткі: “Вконтакте“ – Facebook – Telegram – Падпісвайцеся на ваш канал!
Hide player controls
Hide resume playing