Аляксандр Лукашэнка істотна абнавіў склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва. З яго прыбралі ветэрана дзяржслужбы Пятра Пракаповіча і скандальнага бізнесмена Юрыя Чыжа. Затое ў склад Савета ўключаны апазіцыйны ўладам эканаміст Яраслаў Раманчук. Ці зможа ён істотна паўплываць на бізнес-клімат у краіне? Якія мэты ён перад сабой ставіць? Ці разлічвае знайсці “саюзнікаў” сярод іншых сябраў Савета? Усё гэта мы абмяркуем з Яраславам Раманчуком у жывым эфіры Еўрарадыё — а 16-й, пасля выпуску навінаў.
Hide player controls
Hide resume playing