🔶 Чаму мігранты ідуць «беларускім маршрутам» / Почему мигранты идут беларусским маршрутом Краіны Эўразьвязу фіксуюць сотні выпадкаў незаконнага перасячэньня мяжы за дзень зь вясны 2021 году. Пасьля ўвядзеньня санкцый і канфлікту з пасадкай самалёта Ryanair Лукашэнка заявіў, што ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Вялікія патокі мігрантаў накіраваліся ў Літву, Латвію і Польшчу. Экспэрты лічаць, што такі маршрут стаў папулярным менавіта таму, што беларускія ўлады далі пэўны сыгнал і спрасьцілі атрыманьне візаў для грамадзянаў краін Блізкага Ўсходу. #мигранты #Беларусь #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing