Дзіме Шведаву тры гады і ён вельмі хоча пайсці ў школу. А пакуль змагаецца з хваробай. У 1 год і 2 месяцы яму пастаўлены дыягназ дзіцячы цэрэбральны параліч, 4 ступень страты здароўя. З гэтага дня пачалася непрымірымая барацьба з хваробай. Сям'я ўскладае вялікія надзеі на рэабілітацыйны цэнтр, які знаходзіцца ў Кітаі. Установа займаецца дзецьмі з дыягназам ДЦП. Рэабілітацыйны курс мяркуецца ўжо ў маі, і абыдзецца ў суму каля 9 тысяч долараў. У сям'і Шведавых такіх сродкаў няма. Рэквізіты дабрачынных рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі для рэабілітацыі Дзімы Шведава, пазначаны ў яго групе ў сацыяльных сетках, а таксама на сайце дабрачыннага фонду «Прикосновение к жизни» Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing