Myvideo

Guest

Login

Warsaw Freedom Orchestra грае Перамен у падтрымку гурта Irdorath

Uploaded By: Myvideo
271 view
0
0 votes
0

Прафесійныя беларускія музыкі, якія аб’ядналіся ў Warsaw Freedom Orchestra, падтрымалі зняволеных музыкаў гурта Irdorath, выканаўшы “Перемен” Віктара Цоя. Warsaw Freedom Orchestra — гэта першы ў гісторыі польскай музыкі аркестр, які складаюць прафесійныя беларускія музыкі, што эмігравалі ў Польшчу ў розныя гады, у тым ліку і па палітычных матывах пасля выбараў 2020 года. У рэпертуары аркестра — творы беларускіх кампазітараў ад эпохі барока да XXI стагоддзя. Гэта гімны, запісаныя ў зборніках XVI стагоддзя, паланэзы Агінскага, маршы і песні кампазітараў XIX і XX стагоддзяў, творы сучасных кампазітараў, а таксама апрацоўкі папулярных песень беларускай рэвалюцыі. Удзельнікі аркестра ставяць сабе за мэту папулярызацыю музыкі беларускіх кампазітараў, а таксама працу па падтрымцы артыстаў, якія пацярпелі з палітычных прычын.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later