Маё пакаленне у цемры расло, Цяпер яму цемра - таксама святло. Маё пакаленне расло на мяжы З заслонай жалезнай у самай душы. Маё пакаленне хаваецца ў цень, У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень. Маё пакаленне гуляе і п´е, Стаіць на каленях, не любіць сябе. Набыць бы даляры, прадаць бы рублі, А потым падалей ад гэтай зямлі. “Мы вольные птицы, пора, брат, пора!“ На стомленых крылах у вырай ці ў рай. Маё пакаленне сядзіць пры стале, Сядзіць у турме і сядзіць на ігле, Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць, І трэба падняцца, і цяжка стаяць. Мы, беларусы, з братняю Руссю Шукалі да шчасця дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю Нас гэты шлях перамог. Нас аб´яднала, ні многа ні мала, Удзел у дурной барацьбе. Коласу слава, слава Купалу! Але дзе месца тут для цябе? Згрызоты сумлення, пакуты душы. Маё пакаленне, маё “настальжы“. Твае сутар
Hide player controls
Hide resume playing