🔶 «Пуцін ня спыніцца». Што адбываецца ў абстраляным паселішчы на Луганшчыне 17 лютага прарасейскія баевікі па некалькі разоў адкрывалі агонь па ваколіцах падкантрольных украінскім уладам паселішчаў Данецкай і Луганскай абласьцей. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку абстрэлаў паранены адзін вайскоўвец і дзьве цывільныя асобы. Журналіст Радыё Свабода Леўка Стэк зрабіў рэпартаж з паселішча Ўрубаўка (Луганскай вобласьць), дзе у выніку абстрэлу пашкодзіла прыватныя дамы, а таксама будынак мясцовага ліцэю. Дырэктарка навучальнай установы Алена Ярына расказала, што шмат дзяцей моцна напалохаліся і цяпер ім патрабуецца псіхалягічная дапамога. Абстрэлаў Урубаўкі не было зь 2018 году.
Hide player controls
Hide resume playing