Myvideo

Guest

Login

Чаму Беларусі забаранілі крадфандынг на выбарах

Uploaded By: Myvideo
2,660 views
0
0 votes
0

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына забараніла краўдфандынг на выбарах. Маўляў, не будзе ў Беларусі так, як ва ўкраінскім серыяле “Слуга народа”, дзе грошы для таго, каб настаўнік гісторыі Уладзімір Галабародзька пайшоў на выбары, збіралі ўсім мірам. У сістэме каардынат, дзе жыве старшыня Цэнтрвыбаркама, ананімныя ахвяраванні ўвогуле немагчымыя. А збіраць грошы ў свой выбарчы фонд кандыдат мае права толькі на спецыяльны рахунак у “Беларусбанку”. І ўвогуле, толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам. Адкуль столькі забарон? Ці ёсць увогуле законныя падставы забараніць краўдфандынг на выбарах? Чаму так важна, адкуль ідуць грошы ў выбарчы фонд кандыдатаў? А з чаго аплачваць збор подпісаў, калі збор сродкаў можна пачаць толькі пасля рэгістрацыі? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем у жывым эфіры Еўрарадыё з Яўгенам Казлоўскім, які не губляе надзеі прайсці ў Палату прадстаўнікоў па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 у Мінску!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later