Свабода падводзіць вынікі пятага дня абароны ў Курапатах. Адзін з удзельнікаў «варты» Сяргей Пальчэўскі ў другой палове дня паклаўся пад колы грузавіка будаўнікоў і прыкаваў сябе кайданкамі да бампэра. У гэты ж час на будоўлю прыбылі невядомыя людзі ў цывільным, у аднолькавай чорнай вопратцы. Паміж імі і абаронцамі Курапатаў пачалася бойка. Зьміцер Дашкевіч узьлез на дах трактара на будпляцоўцы.
Hide player controls
Hide resume playing