Цярплівасць самага цярплівага і мірнага народа скончылася. Боль, раз’ятранасць, страх, бездапаможнасць... Гонар, надзея, салідарнасць, годнасць, вера і адчуванне ўнутранай свабоды... З сумесі такіх розных пачуццяў паўстаў тэкст гэтай песні. Мы хочам, каб яна стала гімнам нашай барацьбы. Няхай гэтая песня падтрымлівае і натхняе тых, хто штодня выходзіць на вуліцы і плошчы. Няхай гэтая песня не дае забыць пра тых, хто ў мірны час стаўся ахвяраю злачыннай сістэмы. Няхай гэтая песня разбудзіць тых, хто ўсё яш
Hide player controls
Hide resume playing