Myvideo

Guest

Login

Архівы КДБ са справамі рэпрэсаваных адкрыюць не раней за 2081-ы. Чаму

Uploaded By: Myvideo
2,047 views
0
0 votes
0

Гісторык-архівіст Зміцер Дрозд атрымаў адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на просьбу перадаць справы рэпрэсаваных у 1930-х гадах у агульнадаступныя архівы. Паводле закона “Аб архіўнай справе і справаводстве”, інфармацыя пра справы старэйшыя за 75 гадоў не адносіцца да асабістай таямніцы грамадзян і мусіць адкрывацца. Але беларускія чыноўнікі чамусьці вырашылі, што адлік гэтага тэрміну трэба пачынаць не з моманту вынясення карнага прысуду, а з моманту рэабілітацыі асуджаных. То бок падрабязнасці спраў рэабілітаваных будуць закрытыя мінімум да 2035 года, а ў агульнадаступныя архівы іх не збіраюцца перадаваць як мінімум да 2081 года. А адпаведна, справы рэпрэсаваных сваякоў здолеюць пабачыць хіба толькі іх праўнукі. Навошта трэба адкрываць падрабязнасці спраў рэпрэсаваных у 1930-я гады беларусаў, ці не будуць сваякі рэпрэсаваных помсціць сваякам тых, хто пазначаны ў дакументах, як даносчык, і што на гэты конт гаворыць досвед нашых суседзяў, абмяркуем са Змітром Драздом у 15:00 у эфіры Еўрарадыё.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later