Запісана і зманціравана ў 2023 г. у г. Гародне. Здымка і мантаж: Bogomolova Golova Studio. У працы прымалі ўдзел: Пячынін І. (музыка, інструменты), Ariel (апрацоўка тэксту, вакал). Яшчур — традыцыйная летняя народная гульня славян, дзе галоўным персанажам з'яўляецца “Яшчур“, які выбірае дзяўчат. У адным з варыянтаў хлопец, які паказвае “Яшчура“, павінен пацалаваць выбранніцу. Юнак садзіцца ў цэнтр круга, а дзяўчыны (незамужнія) пачынаюць вадзіць вакол яго карагод. Яны спяваюць-водзяць: Сядзiць Яшчур На залатым троне На арэхавым кусце Арэшачкi лушча Сядзiць Яшчур Арэшачкi лушча Верацёна точыць Вочкамi плюшчыць А яшчэ сакочыць Ажанiцца хочыць За мезiнны пальчик За залаты персцень Пасля чаго, хлопец Яшчур называе імя і, дзяўчына, чыё імя ён назваў, кідае яму хустку або стужку, і садзіцца побач з ім. Так працягваецца, пакуль ён не назаве ўсіх удзельніц. Затым яны зноў становяцца ў карагод і спяваюць: - Насядзеўся, Яшчур, На арэхавым кусце. Наглядзеўся, Яшчур, На чырвоных дзевак, Аддай жа, Яшчур, Чырвоную стужку, Чырвоную стужку ..Дзеўкі Казiмiры!.. Пасля гэтага юнак («Яшчур») раздае ўсім дзяўчатам па чарзе хусткі або стужкі і гульня заканчваецца. У тым ці іншым выглядзе культ Яшчура выразна прасочваецца ва ўсіх паўночна-заходніх рэгіёнах Еўропы, у Беларусі і ў Літве, Існавалі легенды, абрады і сюжэты ў разьбе і роспісах, прысвечаныя Яшчуру, Дракону, Марскому Цару і Полазу. У нашай азёрнай поўначы вобраз Яшчура часты і ўстойлівы. Унікальныя ўяўленні пра Яшчура, зафіксаваныя на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у якіх Яшчур выбірае дзяўчат для замужжа, седзячы ў залатым крэсле-троне (Песні народных свят і абрадаў / Н. С. Гілевіч. Мінск: Выд-ва БДУ, 1974.- 464с.)
Hide player controls
Hide resume playing