🔶 Незнаёмая жанчына дапамагла вывезці дзяцей з Украіны | Незнакомае женщина помогла вывезти детей 26 лютага 33-гадовая Ганна Сямюк сустрэлася са сваімі дзецьмі ў Берагсуранах на вугорска-ўкраінскай мяжы. Двое дзяцей прыехалі на мяжу на машыне незнаёмкі Натальлі Аблеевай. Бацька дзяцей папрасіў яе давезьці хлопчыка і дзяўчынку на мяжу з Вугоршчынай. Ён сам ня змог пакінуць Украіну праз забарону выязджаць усім украінскім мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. «Іх бацька проста перадаў мне двух дзяцей і даверыўся мне, даў пашпарты, каб прывезьці іх», — сказала Аблеева. Яна таксама распавяла, што мужчына даў ёй тэлефон маці дзяцей, якая павінна была прыехаць на мяжу з Італіі, каб адвезьці сына і дачку ў бяспечнае месца. Цяпер сям’я спадзяецца, што празь некалькі тыдняў яны змогуць вярнуцца дадому і ўзьяднацца з мужам і бацькам.
Hide player controls
Hide resume playing