Аддаюся я каханню Музыка М. Кл. Агінскага Словы невядомага аўтара Пераклад Васіля Сёмухі Аддаюся я каханню Ад цямна і да відна, Хай не кіне нас яднанне I на поўным схіле дня. О, любоўнасці крыніца, Ці магла б ты так умець Зноў паслаць мяне на смерць, А самой адной знябыцца? А самой адной знябыцца? Ты кахаеш! Слова — дзіва, Полымя душы дае, Божая рука шчасліва Слёзы выцерла мае. А калі мне лёс варожы Ўдзеліць спадчыны такой, Гордай я каханцы свой Лёс не кіну на падножжа. Лёс не кіну на падножжа. Што мне ўдары грознай Паркі*, Што мне помслівы праклён, Як з пяшчотаю каханкі Сыдзе рэшта маіх дзён, Як анёл мой дух абудзіць, Да нябёс яго памкне, Хай твая рука ўва мне Полымя душы астудзіць. Полымя душы астудзіць. Парка*- у старажытнарымскай міфалогіі - багіня лёсу
Hide player controls
Hide resume playing