Напярэдадні Дня Волі хачу зрабіць падарунак усім беларусам, хто працягвае змагацца на светлым баку супраць захопнiцкай цемры. Вы неверагодныя, я вас люблю бязмежна! Беражыце сябе і не адчайвайцеся! Усё ў нас атрымаецца! Аляксандр, гурт Аб'ект Мы жывем у краiне пад праклёнам, Мяне клiчуць Саша, а сястру маю Алёна. Анёлы нашы на падсуднай лаўцы, А нам застаецца пад лаўкай той хавацца. Нам нiхто ўжо не дапаможа, Калi нават заспяваць “Магутны Божа“, Пагоня наша згубiла меч i шчыт, А воля ўвогуле па швах трышчыць. Мы сумленныя icтоты, Але за калючым нарадзiлiся дротам, I што б нi казалi нашы мамы з татамi, Толькi спаткалicя яны за кратамi. Чорныя пачвары захапiлi наш край, Самi па сабе яны ня сыйдуць, не чакай. Да болю надакучыла жыццё ў гэтым змроку, Час выходзiць з цемры крок за крокам. Бясконца надакучыла пад лаўкаю хавацца, Даволi пахавалi мы сваiх, каб ухiляцца, Калючы
Hide player controls
Hide resume playing