Прекрасный зимний солнечный денек!Течение на речке Ремествлянке. Нiхто з дамашнiх не згадае, Чым рэчка Костуся зваймае, Якая iх звязала сiла I чым яна так хлопцу мiла. Бывала, толькi чуць разднее, Чуць трошкi ў лесе пасвятлее, Глядзiш - на рэчку ён шыбуе I лёд сякеркаю мацуе, То падбяжыць i скаўзанецца, I сам сабе ён засмяецца; То спынiць крок, замрэ, застыне Такая радасць тут хлапчыне! Лядок закохкае, угнецца I вось-вось зломiцца, здаецца, Але нястрашны i знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскi-стрэлы гаваркiя, I моцны скрэпы ледзяныя. Марозiк крэпiць, лёд таўшчэе, I рэчка вольная нямее, Да дна вадзiца вымярзае I ходу, бедная, не мае, I цесна там ёй, i нямiла Яе халодная магiла; Але дарма: жывую сiлу Не запраторыш ты ў магiлу, Мароз бязжаласны i люты! Якуб Колас “Новая зямля“(На рэчцы)
Hide player controls
Hide resume playing