Мастак і выкладчык Алесь Квяткоўскі ў эфіры праграмы “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім раскажа пра сваю новую выставу, якая адкрыецца 22 чэрвеня ў Ганцавічах, а таксама раскрые сакрэты педагагічных прыёмаў, дзякуючы якім ён выхоўвае патрыётаў. З 1990-га года ён член Беларускага саюза мастакоў, працуе пераважна ў станковым жывапісе. Удзельнік каля сотні выстаў, сорак з якіх – персанальныя. Творы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Германіі, Ірландыі, ЗША, Канады, Індыі. Слухайце эфір ад 19 чэрвеня: Далучайцеся да канала “Культура“ ў сацыяльных сетках: #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру
Hide player controls
Hide resume playing