Наш канал в социальных сетях: Пра жыцце продкаў у старажытныя часы нам паведямляюць пісьмовыя крыніцы – летапісы. У іх запісвалі звесткі аб наібольш значных гістарычных падзеях. Самым старажытным летапісам усходніх славян з'яўляецца «Аповесць мінулых гадоў». Яна была напісана ў Кіеве. Нашы продкі добра разумелі значэнне кнігі. Каля тысячы гадоў таму адзін летапісец сказаў так: «Кнігі – гэта рэкі, якія напойваюць увесь Сусвет. Ад іх зыходзіць мудрасць». Кнігі ў даўнія часы былі толькі рукапісныя, вялікія і цяжкія. Паперы тады яшчэ не было. Таму кнігі пісаліся на тонка вырабленай цялячай, авечай ці казінай скуры. Загалоўкі і пачатковыя літары размалёўвалі фарбамі, аздаблялі малюнкамі. Кірыла Тураўскі заклікаў людзей любіць адно аднаго. Многія яго кнігі дайшлі да нас. Яны сведчаць пра тое, што старажытная Беларусь была багатая на таленты. У горадзе Тураве пастаўлены помнік Кірылу Тураўскаму. Пры раскопках у Віцебску археолагі знайшлі берасцяныя граматы — старажытныя пісь
Hide player controls
Hide resume playing