Цягам апошніх двух месяцаў трое замежных грамадзян скончылі жыццё самагубствам з-за прынятага рашэння аб іх высылцы з Беларусі. У снежні 2018 года рашэнне аб дэпартацыі падштурхнула да самагубства жыхара Лоева Сяргея Барысава і Мікалая Дземідзенку з Брагінскага раёна. У студзені здзейсніў суіцыд жыхар Буда-Кашалёўскага раёна Віталь. Ва ўсіх трох выпадках падставай для дэпартацыі стала наяўнасць у кожнага з мужчын адміністрацыйных пакаранняў. Ці могуць адміністрацыйныя правапарушэнні стаць прычынай для дэпартацыі? Чаму ад дэпартацыі не ратуе тое, што за здзейсненыя парушэнні чалавек раней панёс пакаранне? Адкажуць прадстаўніцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка і Алена Чаховіч.
Hide player controls
Hide resume playing