На маніторы лэптопаў і дэсктопаў выйшаў першы беларускі рымэйк сусветнавядомага серыяла 'Robocop' - “RoboГОП“. Перспектыўнае творчае аб'яднанне 'СТРУКІ' прапаноўвае нашай увазе прыгоды РабаГОПа на Беларусі. І гэтым разам механізаваны чалавек змагаецца з ворагамі, выконвае спецзаданні, выратоўвае свет... Як паведамляюць кампетэнтныя крыніцы, у беларускім рымэйку галоўны герой усё ж такі мае чалавечае сэрца і нават здольны на... каханне, што мусіць быць адлюстравана ў некалькіх наступных серыях. Пакуль у вольным доступе першая серыя - “Вяртанне легенды“. Свае каментары гледачы могуць дасылаць на электронную скрыню праекту: RoboHOP@
Hide player controls
Hide resume playing