Люты і сакавік – месяцы шматлікіх літаратурных святаў. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень дарэння кніг, 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, 3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка, 7 сакавіка – Сусветны дзень чытання ўголас, 21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры рыхтуе адмысловыя мерапрыемствы, а яшчэ пачынае чытацкі марафон. Да 7 сакавіка супрацоўнікі музея разам з наведвальнікамі чытаюць вершы, урыўкі з твораў народных пісьменнікаў і паэтаў Беларусі. Далучайцеся да святкаванняў, прыходзьце ў музей і чытайце выдатныя творы! Верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы чытае дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў.
Hide player controls
Hide resume playing