Сёння шукаем радасці жыцця ў сучасным мастацве. Запрашаю на міжнародную выставу мастакоў на самаізаляцыі “Ongoing Conversation. Chapter IV. Drawn Together ”. На беларускай мове яна называецца “Злучаныя разам”. ► Дарэчы, *вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon* па спасылцы: Як адзначылі стваральнікі выставы: “Праз мастацтва мы адчуваем еднасць. У гэты складаны час важна быць разам, каб захаваць нашу культуру – нашу сутнасць”. Многія краіны зараз працягваюць лакдаун, людзі знаходзяцца на вымушанай самаізаляцыі, некаторыя працуюць з дому. Сучасныя псіхолагі кажуць, што мы атрымалі значны рэсурс – час. І гэта выстава пра тое, як накіроўваць яго у творчасць. Яна і пра нашы эмоцыі: роспач, сум, страх, і, разам з тым, пра надзею, пра новае, пра радаснае. Давайце знаеміцца з работамі! Дарэчы, у выставе “Drawn Together ” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў бяруць удзел мастакі з Аўстраліі, Бельгіі, Ганконгу, Ганы, Германіі, ЗША, Іарданіі, Ірану, Малайзіі, Марока, Мексікі,
Hide player controls
Hide resume playing