Myvideo

Guest

Login

Як Ціханоскія змянілі Беларусь | Как Тихановские изменили Беларусь

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Фільм “Не бойся“ распавядае пра барацьбу беларускага народу за сумленныя выбары. Паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і якія ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі паказаны праз прызму назіранняў рэжысёра Міхаіла Аршынскага, які стаўся сведкам неймавернага палітычнага супрацьстаяння 2020 года. З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб'ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі. Фільм пачынаецца з гісторыі блогера Сяргея Ціханоўскага, які пастанавіў браць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, сутыкнуўшыся з карупцыяй і несправядлівасцю. На сваім youtube-канале “Страна для жизни“ ён распавядаў пра безгаспадарлівасць мясцовых чыноўнікаў і даваў адкрыты мікрафон людзям. У выніку правакацыі ён апынуўся за кратамі, але ягоную ініцыятыву падхапіла жонка Святлана. Простыя людзі далучыліся да ейнае каманды, каб дапамагч

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later