GUDA. За горэю крэмянэю. У Беларусi распавядалі аб русалках часьцей як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з'яўляліся вясною і ў часе красаваньня жыта. Русалкі -- ня толькі ахоўніцы збажыны, якімі палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў. Незвычайна прыгожае і старажытнае міфалагічнае ўяўленьне легла ў аснову кліпа. Усе ролі выканалі сьпявачкі гурта GUDA. Рэжысер-пастаноўшчык -- Палiна Пастушэнка. Аператар -- Дзьмітрый Важнік. Мантаж -- С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьм. Важнік. Аранжыроўка народнай песьні “За горэю крэмянэю“ -- Сяргей Воўк. Вакал -- GUDA. Ігар Сацэвіч -- бас-гітара, Аляксандр Сапега -- бубны, Сяргей Воўк -- клявішныя, праграмаваньне, бэк-вакал, Аляксандр Акульчык -- гітара.
Hide player controls
Hide resume playing