Myvideo

Guest

Login

Вызваліць палітвязня

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Чаму яны да гэтага часу не вызваленыя? Чаму няма плана для іх вызвалення? Што дзеля гэтага зрабілі дэмакратычныя сілы? ⠀ Такіх пытанняў не становіцца менш. Нажаль, наадварот. А разам з колькасцю пытанняў расце колькасць людзей у турмах. Колькасць затрыманняў і арыштаў. Расце страх – заўтра на месцы знаёмага, суседа, сябра, сваяка, які трапіў пад рэпрэсіі, можаш апынуцца ты. Калі не з'едзеш. Таму што гэта – адзіная гарантыя не патрапіць пад каток. Які нават не плануе спыняцца.⠀ І рэжым паказаў гэта, не спыніўшы рэпрэсіі нават падчас хваробы дыктатара, у момант разгубленасці ў сістэме. Якая гэтаксама ж, як і мы, задавалася пытаннем – а што калі?..⠀ Сістэма адказала сабе – курс ранейшы. Каток будзе ехаць па галовах беларусаў, не збаўляючы хуткасці – бо толькі так сістэма можа працягваць існаваць.⠀ Дык як жа вызваліць палітвязняў? Адказ толькі адзін. І залежыць ён ад кожнага беларуса і кожнай беларускі – без выключэння. Нават ад тых, хто “па-за палітыкай“. Нават ад тых, хто нібыта “за Лукашэнку“. І тым больш ад тых, хто супраць.⠀ Каб вызваліць палітвязняў – трэба вызваліць сябе.⠀ Таму што ўсе беларусы сёння – закладнікі рэжыму. Усе беларусы – фактычна зняволеныя. Нават тыя, хто служыць гэтаму рэжыму. Напэўна, вы чулі пра тое, што ў Беларусі змянілі закон аб парадку выезду і ўезду. І што пад яго абмежаванні якраз патрапілі і чыноўнікі, і сілавікі, і вайскоўцы.⠀ Менавіта таму, хоць не чакаю ад слугаў рэжыму нейкіх дзеянняў, але кажу шчыра, што свабода – гэта асабістая справа кожнага беларуса. Павінна быць асабістай справай кожнага. Інакш – ніякай свабоды проста не будзе. За свабоду можна толькі змагацца. І толькі так яе можна здабыць.⠀ А значыць у нас няма іншага шляху, акрамя як пераадолець страх і дарабіць тое, што мы не дарабілі ў 2020 годзе. Вывесці са строю каток рэпрэсій, вывесці са строю сістэму, якая ім кіруе. Разбурыць яе – разам са сценамі турмаў, дзе сядзяць палітвязні. Бо пакуль яны сядзяць – ніхто з нас не будзе вольны. Але ж не здабыўшы волю для сябе, мы не здабудзем яе і для іх.⠀ Мы, беларусы, павінны вярнуць сабе нашу свабоду. І болей ніколі і нікому яе не аддаваць.⠀ Жыве Беларусь! Нашыя сацыяльныя сеткі: Павел Латушко: Telegram: Instagram: YouTube: YouTube PL: Twitter: Facebook: Viber: TikTok: Народное антикризисное управление: Telegram: Instagram: YouTube: Twitter: Facebook: Сайт: TikTok: #беларусь #лукашенко #латушко

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later