14 лістапада госць Еўрарадыё — адзін з заснавальнікаў “Мартыралогу Беларусі“ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне“, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк. Каб сустрэцца з легендай беларускай палітыкі, нам давялося ехаць у Варшаву: Зянон Пазняк з моманту сваёй вымушанай эміграцыі ў 1996 годзе і атрымання палітычнага прытулку ў ЗША не прыязджае ў Беларусь. На размову Зянон Станіслававіч пагадзіўся лёгка, нягледзячы на вялікую занятасць. І сам прыехаў у варшаўскую студыю Еўрарадыё.
Hide player controls
Hide resume playing