Пахаванне Стралы (Сулы) Архаічны абрад, распаўсюджаны пераважна ў Пасожжы і блізкім сумежжы: сярэднім Падняпроўі і басейнах рэк Сожа і Дзясны, г. зн. на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Беларусі, заходняй Браншчыны і паўночна-ўсходняй Украіны, на тэрыторыі рассялення радзімічаў. Абрад праводзіўся пад час першага выхаду ў поле для агляду азімых хлябоў, які найчасцей прыпадае на дзень Ушэсця (у лакальнык варыянтах —на дзень веснавога Юр’я або радзей — на Вялікдзень), ён «замыкае» вясну і «адмыкае» лета. Найлепшая захаванасць абраду на сёнешні дзень у вёсках Веткаўскага р-на Гомельскай вобласці: Стаўбун, Казацкія Балсуны, Неглюбка. Сіламі настаўнікаў мясцовай сярэдняй школы, абрад “Ваджэнне Сулы” адноўлены у вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна. Абрад “Пахавання Стралы” асэнсоўваецца мясцовым насельніцтвам як абрад, які не толькі садзейнічаў росту хлябоў, але і ахоўваў ураджай і людзей ад стыхійнага бедства (навальніцы з градам, засухі): «Каб маланка не ўбіла», «Кабы ўвесці гразу на лета ад
Hide player controls
Hide resume playing