Новы канфлікт выбухае паміж Сербіяй і Косавам. І выбухае падазрона знаёмым нам чынам. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч удзень 31 ліпеня заявіў, што на краіну рыхтуецца напад. Адкуль? З Косава, вядома. Таксама ён сказаў, што Косава апоўначы перакрые ўезд грамадзянам з сербскімі дакументамі. Далей сербскія медыі паведамілі, што косаўскі спецназ перакрыў мяжу паміж Сербіяй і Косавам. Цяпер паведамляюць пра параненых сербаў на пункце пропуску “Ярынье“. У паўночных раёнах Косава, дзе жыве шмат сербаў, гучыць сірэна паветранай трывогі.
Hide player controls
Hide resume playing