Myvideo

Guest

Login

Выстава твора выпускніко і студэнта Беларускай дзяржанай акадэміі мастацтва Графіка | ВЦСМ

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

З 5 мая да 12 чэрвеня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва працуе выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Графіка”. Беларуская школа графікі, без перабольшвання, адна з наймацнейшых у Еўропе. Яе “калыскай“, безумоўна, з'яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Менавіта тут, на кафедры графікі, сфарміраваліся лепшыя традыцыі нацыянальнай школы, на працягу многіх гадоў удасканальвалася майстэрства прадстаўнікоў гэтага віду мастацтва. На выставе прадстаўлены работы выпускнікоў і студэнтаў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія выкананы за болей чым 20-гадовы перыяд яе існавання. Такім чынам, выстава дае магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю графічных тэхнік праз работы сучасных беларускіх аўтараў розных пакаленняў. Акрамя дыпломных работ выпускнікоў розных гадоў у экспазіцыі прадстаўлены творчыя пошукі студэнтаў розных курсаў. Гэтую выставу можна назваць сапраўдным фестывалем тэхнік, тэхналогій, творчых манер і памкненняў. Сярод экспануемых работ прадстаўлены кампазіцыі ў такіх тэхніках, як афорт і яго разнавіднасці (меца-тынта, акватынта, сухая іголка), літаграфія, аўталітаграфія, лінарыт, гравюра на кардоне, калаграфія. Тут можна ўбачыць падкрэслена акадэмічнае выкарыстанне класічных тэхнік графікі і разнастайныя “сляды“ аўтарскіх пошукаў. Высокай ступенню майстэрства адзначаны афорты Валерыя Славука, Валерыі Жылінскай, Глеба Сідарэнкі, Максіма Тырлецкага, Анжэлы Малышавай, Любові Абрамавай, Адаркі Петрусевіч, Сафіі Дзічэнкавай. Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць працы, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі (творы Кацярыны Бяляўскай, Фёдара Шурмелева, Дар'і Бурло, Кацярыны Майлычка і інш). Арыгінальнасць пластычнай мовы характарызуе лінагравюры Кірыла Задворнага, Паліны Барушка, Сяргея Сіліча, Анастасіі Шведавай, Марыі Бялевіч. Сёння аўтары работ, што прадстаўлены на дадзенай выставе, гэта і ўжо добра вядомыя мастакі, «мэтры» беларускай графікі, і маладыя творцы. За час свайго існавання кафедра падрыхтавала каля 300 мастакоў станковай і кніжнай графікі, якія з поспехам працуюць у станковай і кніжнай графіцы, іншых відах выяўленчага мастацтва. Многія выпускнікі кафедры працуюць у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах сферы культуры і мастацтва ў Беларусі і за яе межамі.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later